Пераказ стосик сшыткау?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Пераказ стосик сшыткау.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Chandelier1234 15 мар. 2018 г., 03:24:39

Аднойчы і я правініўся перад мамай.

Меўся грэх.

Наш агарод упіраўся ў школьны парканчык, і калі неяк узімку яна папрасіла мяне паднесці стосік сшыткаў, я і рушыў напрамкі.

А разгулялася завіруха, шалеў вецер, ён шпурляў у мой твар, здавалася, жменямі пякучую крупку.

І тут здарылася непапраўнае : калі я быў ужо каля пуні, вецер усё ж выхапіў з маіх рук стосік сшыткаў і пачаў апантана гартаць іх, я кінуўся падбіраць сшыткі, але дзе там.

Каляровыя прамаканкі разляталіся асобна, нібы феерверк у гонар маёй бездапаможнасці.

З апушчанай галавой я сядзеў на табурэце перад мамай, шмыгаў носам, а яна плакала : нёс я сшыткі з сачыненнем па роднай мове ў шостым — чамусьці запомнілася мне надоўга гэта — класе.

Перапісвалі сачыненне вучні ці не, не магу сказаць, не ведаю, але я тады цвёрда вырашыў стаць настаўнікам і насіць стосікі сшыткаў так, каб іх болей ніколі не вырваў вецер з маіх рук.

Я скажу пра гэтую мару маці, але значна пазней.

Калі я ўспамінаю сваю хату, то бачу швейную машынку "Зінгер", на якой мама шыла сукенкі і спадніцы вясковым кабетам.

Ухітралася ж неяк паміж урокамі, складаннем планаў і праверкай сшыткаў і хатняй гаспадаркай рабіць і гэта.

Бачу я і прыгожую вышыванку, што вісела на сцяне ў мамінай спальні.

Да вышыванкі былі прымацаваны інстытуцкі "ромбік" і значок "Выдатнік народнай асветы".

Яна была добрай настаўніцай, для многіх вучняў любімай.

Вопрос Пераказ стосик сшыткау?, расположенный на этой странице сайта, относится к категории Беларуская мова и соответствует программе для 5 - 9 классов. Если ответ не удовлетворяет в полной мере, найдите с помощью автоматического поиска похожие вопросы, из этой же категории, или сформулируйте вопрос по-своему. Для этого ключевые фразы введите в строку поиска, нажав на кнопку, расположенную вверху страницы. Воспользуйтесь также подсказками посетителей, оставившими комментарии под вопросом.