Легенды о озере нароч на беларуском языке?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Легенды о озере нароч на беларуском языке.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Яна7001 25 июн. 2019 г., 18:30:00

Нарач

У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера.

Вельмі прыгожае яно было.

Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны.

А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына - сіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай.

Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся.

Залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву.

Голас у яе быў высокі і гучны.

Бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае.

Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам.

У гэты час і птушкі змаўкалі.

Людзі забываліся пра сваё гора.

Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец.

Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня.

Слухаў, слухаў і сказаў Нары :

— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі.

Табе толькі спяваць у маіх пакоях.

— Кепская з мяне будзе служанка.

— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.

Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы.

Адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана.

— Гэта мая нявеста, — сказаў ён, — а пан няхай сярод паноў жонку шукае.

— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ?

— успомніў пан, чырванеючы ад злосці.

І залямантаваў : — Узяць яго!

Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак.

Больш яго ніхто не бачыў.

Праз некаторы час пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб.

Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася.

Тут і дамовіліся пра вяселле.

Надышоў гэты дзень.

Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні.

Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак.

Сустрэлі яе служанкі.

Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне.

І Нара выйшла такой прыгажуняй ; якія толькі ў казках і бываюць.

Пакланілася яна пану ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях.

Пан згадзіўся.

Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.

А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным.

І калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.

Ды тут пачуўся конскі тупат.

Панскія служкі!

Людзей бізунамі білі.

Дапытваліся, дзе Нара.

— Вунь яна!

— закрычаў нехта.

— Жывую не возьмеце, — крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.

Цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен.

Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся.

Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.

— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку, — прашаптала Нара.

Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера.

А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік.

Усю ноч бушавала возера.

Стагналі хвалі.

3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.

Babysitter 25 апр. 2019 г., 16:31:35 | 10 - 11 классы

1044 ( словами на беларуском языке) 1252 ( словами на беларуском языке?

1044 ( словами на беларуском языке) 1252 ( словами на беларуском языке!

СРОЧНО!

Serega5993 22 июн. 2019 г., 22:19:09 | 5 - 9 классы

Легенда названия одного города белорусии на беларуской мове?

Легенда названия одного города белорусии на беларуской мове.

Mansur0001 13 янв. 2019 г., 22:49:18 | 5 - 9 классы

Описание моего пакоя на беларуском языке?

Описание моего пакоя на беларуском языке.

Puy6 10 июн. 2019 г., 22:19:24 | 1 - 4 классы

Щоета за язык беларуская мова ?

Щоета за язык беларуская мова ?

Lavin998 29 июл. 2019 г., 23:58:33 | 5 - 9 классы

Лягенда на беларускам языке?

Лягенда на беларускам языке.

Capelke 12 апр. 2019 г., 03:47:19 | 5 - 9 классы

ЗАГАДКИ НА БЕЛАРУСКОМ ЯЗЫКЕ ПЛИЗ?

ЗАГАДКИ НА БЕЛАРУСКОМ ЯЗЫКЕ ПЛИЗ.

Ivchev823 19 февр. 2019 г., 00:47:37 | 1 - 4 классы

Как перенести слово по беларускому языку бацька?

Как перенести слово по беларускому языку бацька.

Katja200030 10 нояб. 2019 г., 17:20:15 | 1 - 4 классы

Приметы на беларуском языке (странные)?

Приметы на беларуском языке (странные).

Maksonchik123321 1 июл. 2019 г., 18:16:16 | 10 - 11 классы

Сказ на беларуском языке со словом абелиск?

Сказ на беларуском языке со словом абелиск.

Vgdygv 20 июн. 2019 г., 16:33:53 | 1 - 4 классы

Плиска перевод с беларуской мовы на русский язык?

Плиска перевод с беларуской мовы на русский язык.

На этой странице находится ответ на вопрос Легенды о озере нароч на беларуском языке?, из категории Беларуская мова, соответствующий программе для 5 - 9 классов. Чтобы посмотреть другие ответы воспользуйтесь «умным поиском»: с помощью ключевых слов подберите похожие вопросы и ответы в категории Беларуская мова. Ответ, полностью соответствующий критериям вашего поиска, можно найти с помощью простого интерфейса: нажмите кнопку вверху страницы и сформулируйте вопрос иначе. Обратите внимание на варианты ответов других пользователей, которые можно не только просмотреть, но и прокомментировать.