Помогите пожалуйста Описание Героев (изжога , Мультик, Анна) Алексей Дударау Вечар?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Помогите пожалуйста Описание Героев (изжога , Мультик, Анна) Алексей Дударау Вечар.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Лика2224 12 февр. 2020 г., 20:15:06

Характары і вобразы герояў п'есы Аляксея Дударава "Вечар"Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця.

Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па - філасофску.

«. Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць.

I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А.

Дудараў.

У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт.

Па - рознаму прайшло іх жыццё.

Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі.

Ні адпачынку, ні радасці не ведала.

У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц.

I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме.

Але Ганна не азлобілася на жыццё.

Яна толькі стомлена думае : «Рабіла, рабіла, рабіла ; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць.

I нашто нарадзілася?

»

Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік.

У яго таксама нялёгкі лес.

Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла.

I гэта яшчэ не ўсё!

Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску.

Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне.

Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню.

I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном.

Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі - карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку.

Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім.

Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць.

Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці : «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае.

Шчасце самому рабіць трэба».

Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам.

I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю.

У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця.

Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека.

Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады.

Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў.

I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.

П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю.

Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А.

Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.

130900 19 окт. 2020 г., 03:37:33 | 5 - 9 классы

Характеристека героя Мультик из текста Вечер Алексей Дударов?

Характеристека героя Мультик из текста Вечер Алексей Дударов.

Daneelgrachkov 31 окт. 2020 г., 21:14:02 | 5 - 9 классы

Дапамажыте калі ласка напісать сачыненне на тэму "Зімовы вечар"?

Дапамажыте калі ласка напісать сачыненне на тэму "Зімовы вечар".

Айко12 9 дек. 2020 г., 17:26:15 | 1 - 4 классы

Увечары или у вечары?

Увечары или у вечары.

Hypalo 31 мая 2020 г., 11:34:23 | 5 - 9 классы

Нужно написать биографию Мультика и Гастрыта из пьесы Аляксея Дударава "Вечар"?

Нужно написать биографию Мультика и Гастрыта из пьесы Аляксея Дударава "Вечар".

Буду очень благодарен.

Vaneksolovev 15 июл. 2020 г., 07:19:34 | 5 - 9 классы

Составить сочинение по тексту "Вечар" на тему чаму так сябе паводзиць Гастрыт?

Составить сочинение по тексту "Вечар" на тему чаму так сябе паводзиць Гастрыт.

Дум1 26 июл. 2020 г., 14:20:06 | 5 - 9 классы

Чего всех трёх георев Дударава Вечар можно назвать гаротниками и пакутниками?

Чего всех трёх георев Дударава Вечар можно назвать гаротниками и пакутниками?

Помогите очень срочно!

ПОМОГИТЕ!

ПРОШУ ВАС!

Vikakhaptagaevaxdxd 15 мая 2020 г., 06:23:11 | 5 - 9 классы

Даю 100 БАЛЛОВ?

Даю 100 БАЛЛОВ!

Срочно нужна биография любого героя из пьесы "Вечар" .

Хотя бы кратно, очень надо!

Барт2033 15 февр. 2020 г., 05:35:09 | 1 - 4 классы

Пасля заняткау у школе я ?

Пасля заняткау у школе я .

И . у вечары .

И . перад сном я абавязкова .

Элизааа 23 апр. 2020 г., 11:43:24 | 5 - 9 классы

Характарысцика героеу из твора Аляксея Дударава "Вечар" (Мульцика, Ганны, Гастрыта)?

Характарысцика героеу из твора Аляксея Дударава "Вечар" (Мульцика, Ганны, Гастрыта).

Koror 15 окт. 2020 г., 20:57:22 | 5 - 9 классы

Роднасныя словы до слова вечар?

Роднасныя словы до слова вечар.

Вы перешли к вопросу Помогите пожалуйста Описание Героев (изжога , Мультик, Анна) Алексей Дударау Вечар?. Он относится к категории Беларуская мова, для 5 - 9 классов. Здесь размещен ответ по заданным параметрам. Если этот вариант ответа не полностью вас удовлетворяет, то с помощью автоматического умного поиска можно найти другие вопросы по этой же теме, в категории Беларуская мова. В случае если ответы на похожие вопросы не раскрывают в полном объеме необходимую информацию, то воспользуйтесь кнопкой в верхней части сайта и сформулируйте свой вопрос иначе. Также на этой странице вы сможете ознакомиться с вариантами ответов пользователей.