Бел. лит?

Беларуская мова | 10 - 11 классы

Бел. лит.

Вiктар Карамазаў "Дзяльба Кабанчыка" - Якiя важные жыццёвыя, маральные праблемы ставiць гэты твор?

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Polinkalita 8 апр. 2018 г., 21:55:01

У апавяданні В.

Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну».

Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.

Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей : Веру, Ніну і Сцяпана.

Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан.

Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу.

Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку.

I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць.

Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі.

Яна прыехала не дамоў, а ў госці.

Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы?

Канешне, не.

Ды яна і не збіралася дапамагаць.

Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл.

Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка.

«Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў.

» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі.

Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку».

Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула.

Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.

З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан.

Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці.

Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей.

Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад.

Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».

Natalyaangulo2003 16 сент. 2018 г., 07:51:08 | 5 - 9 классы

Асноўныя праблемы пінскай шляхты?

Асноўныя праблемы пінскай шляхты.

Молодчина5 26 нояб. 2018 г., 21:05:15 | 5 - 9 классы

Описанне Губатага БЕЛ ЛИт?

Описанне Губатага БЕЛ ЛИт.

Катрин71 13 янв. 2018 г., 13:01:32 | 10 - 11 классы

Праблема гераізму і подзьвігу у беларускай літаратуры?

Праблема гераізму і подзьвігу у беларускай літаратуры.

Lenochka30502200 24 июл. 2018 г., 16:13:16 | 5 - 9 классы

План па тэксту виктара кармазава "дзяльба кабанчыка"?

План па тэксту виктара кармазава "дзяльба кабанчыка".

Gvbvhcghjvh 31 дек. 2018 г., 17:24:52 | 5 - 9 классы

Сочинение (Виктор Карамазов "Дзяльба кабанчыка") на тему как приезд Степана на этот раз, помог ему лучше понять свою мать, сестер, себя?

Сочинение (Виктор Карамазов "Дзяльба кабанчыка") на тему как приезд Степана на этот раз, помог ему лучше понять свою мать, сестер, себя.

Vyacyk 20 янв. 2018 г., 21:34:10 | 5 - 9 классы

Паведамлененне на тэму мацi (бел?

Паведамлененне на тэму мацi (бел.

Лит).

Max22010 2 июн. 2018 г., 03:07:41 | 5 - 9 классы

Соченения по бел лит по теме тяцька кухар?

Соченения по бел лит по теме тяцька кухар.

Олеська11111 12 апр. 2018 г., 04:42:27 | 5 - 9 классы

Тэма и идэя дзяльба кабанчыка?

Тэма и идэя дзяльба кабанчыка.

Рябина25 28 янв. 2018 г., 03:24:04 | 5 - 9 классы

''Дзяльба кабанчыка'' - короткое содержание?

''Дзяльба кабанчыка'' - короткое содержание.

10Anna101 26 янв. 2018 г., 03:38:06 | 5 - 9 классы

Помогите по сказке Дзяльба кабанчыка ?

Помогите по сказке Дзяльба кабанчыка .

Вопрос : Як прыезд Сцяпана да дому на гэты раз дапамог яму лепш зразумеуь сваю маци, сястёр, себя?

Спасибо большое можно только побыстрей).

На этой странице вы найдете ответ на вопрос Бел. лит?. Вопрос соответствует категории Беларуская мова и уровню подготовки учащихся 10 - 11 классов классов. Если ответ полностью не удовлетворяет критериям поиска, ниже можно ознакомиться с вариантами ответов других посетителей страницы или обсудить с ними интересующую тему. Здесь также можно воспользоваться «умным поиском», который покажет аналогичные вопросы в этой категории. Если ни один из предложенных ответов не подходит, попробуйте самостоятельно сформулировать вопрос иначе, нажав кнопку вверху страницы.