Ефрасиння полацкая сачыненне?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Ефрасиння полацкая сачыненне.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
77788823 13 нояб. 2020 г., 20:56:42

Еўфрасіння Полацкая — наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі.

Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў.

Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала ў святыя.

Асноўная крыніца біяграфічных звестак пра асветніцу — яе «Жыціе.

». «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — арыгінальны помнік старажытна - беларускай літаратуры.

Гэты твор быў напісаны на стараславянскай мове невядомым полацкім аўтарам.

Пачынаецца «Жыціе.

» рытарычным уступам, потым ідзе аповед пра жыццёвы шлях святой як пра духоўнае ўзыходжанне.

Нарадзілася Прадслава ў сям'і Георгія, сына полацкага князя Усяслава.

3 дзяцінства дзяўчынка вельмі любіла чытаць : «Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук».

Акрамя гэтага дзяўчынка была вельмі прыгожая.

Слава пра яе прыгажосць, мудрасць, добрыя здольнасці да навук разышлася па ўсіх гарадах.

Князі марылі аб такой нявесце.

Але Прадслава вырашыла ахвяраваць сваё жыццё Богу.

Калі ёй споўнілася дванаццаць гадоў, пачуўшы бацькавы намеры выдаць яе за князя, яна пайшла ў манастыр.

Ігумення княгіня Раманава спачатку не хацела яе браць, бо «маладая .

Векам, каб несці цяжар манаскага жыцця».

Але дзяўчынка пераканала ігуменню : «Бога пабойся, які ўладарыць над усімі стварэннямі, не пазбаў мяне ангельскага чыну!

»

Пасля пострыгу дзяўчынка атрымала імя Еўфрасіння.

Яе сям'я вельмі цяжка ўспрыняла гэтую навіну, бацька «у роспачы рваў на сабе валасы».

«Жыціе.

» апавядае, што, пастрыгшыся ў манашкі, Еўфрасіння з дазволу полацкага епіскапа Іллі пасялілася ў Сафійскім саборы ў келлі - галубніцы і «пачала пісаць кнігі сваімі рукамі, і прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто папросіць».

Еўфрасіння марыла пра тое, каб перапісваннем кніг у Полацку займаліся многія пісьменныя людзі.

Мара стала яваю пасля заснавання асветніцаю жаночага і мужчынскага манастыроў : «аздобіла ўсю зямлю Полацкую сваімі багалепнымі манастырамі».

Полацкае княства мела вялікую патрэбу ў адукаваных людзях.

«Жыціе.

» паведамляе, што ў сваёй педагагічнай дзейнасці Еўфрасіння абапіралася на мудрасць народнай дыдактыкі.

Яна рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю навучаліся «душэунаи чысціні і цялеснаму супакаенню», «пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць».

Вучні і насельнікі манастыроў маглі атрымліваць ад ігуменні выдатныя ўрокі красамоўства, дзе праявіліся несумненныя літаратурныя здольнасці асветніцы : «Хто слухаў яе — атрымліваў даброты ўсялякія».

Князёўна - ігумення ўздымала свой голас супраць княжацкіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Радзіму да гібелі.

«I не хацела яна бачыць, каб хто варагаваў : ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць «адзінадушнымі».

Referate 23 июл. 2020 г., 09:02:45 | 5 - 9 классы

Сачыненне аписанне сябра?

Сачыненне аписанне сябра.

Виктория244 5 окт. 2020 г., 22:04:23 | 5 - 9 классы

Сачыненне апесанне горада полацк?

Сачыненне апесанне горада полацк.

Dovidenkokatya 1 дек. 2020 г., 23:48:07 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму "Белая казка"?

Сачыненне на тэму "Белая казка".

Pluk 3 нояб. 2020 г., 08:01:17 | 1 - 4 классы

Залатая восень сачынения?

Залатая восень сачынения.

Джановар 27 окт. 2020 г., 01:51:27 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму "мастацтва"?

Сачыненне на тэму "мастацтва".

Misscrist20151 27 июл. 2020 г., 06:19:05 | 10 - 11 классы

Сачынене на тэму разважання?

Сачынене на тэму разважання.

Kristinakris98 16 апр. 2020 г., 15:27:32 | 1 - 4 классы

Сачыненне на тэму восень?

Сачыненне на тэму восень?

Yulkaaaaaaaaaaaaaaa 26 июн. 2020 г., 12:27:27 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму мая сяброўка?

Сачыненне на тэму мая сяброўка.

Bubnova2016 12 апр. 2020 г., 06:26:02 | 5 - 9 классы

Сачыненне - апавяданне пра ручаёк?

Сачыненне - апавяданне пра ручаёк.

Cherryboom56 13 мая 2020 г., 10:13:23 | 1 - 4 классы

Сачыненне настауник у маим жыцци?

Сачыненне настауник у маим жыцци.

На странице вопроса Ефрасиння полацкая сачыненне? из категории Беларуская мова вы найдете ответ для уровня учащихся 5 - 9 классов. Если полученный ответ не устраивает и нужно расшить круг поиска, используйте удобную поисковую систему сайта. Можно также ознакомиться с похожими вопросами и ответами других пользователей в этой же категории или создать новый вопрос. Возможно, вам будет полезной информация, оставленная пользователями в комментариях, где можно обсудить тему с помощью обратной связи.