Вобраз дзядзькі Антося, з паэмы Новая Зямля?

Беларуская мова | 10 - 11 классы

Вобраз дзядзькі Антося, з паэмы Новая Зямля.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
ИльяDit 27 апр. 2018 г., 17:51:19

Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы "Новая зямля" з'яўляецца вобраз дзядзькі Антося.

Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа.

Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў.

Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават яго партрэтнай характарыстыцы : Ён невысок, не надта ёмак, Ды карчавіты і няўломак, А волас мае цёмна - русы, І зухаўскія яго вусыУ меру доўгі, густаваты, Угору чуць канцы падняты ; А вочы шэры, невялічкі, Глядзяць прыветна, як сунічкі, Але раптоўна і адразуНе расчытаеш іх выразу : То смех, то хітрасць з іх бліскае, То дабрата, але якая!

Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек.

Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з "вакзальным сторажам" са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе.

Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала : не знайшлося "ні ўдоўкі - любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць".

Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога.

Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця.

Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах.

Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю.

Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды.

Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то "як роўны з роўнымі трымаўся".

Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па - дзіцячы наіўная і шчырая.

Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых.

Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей.

Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора.

Праца для яго — такая ж натуральная з'ява, як штодзённы ўзыход сонца.

Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне.

Таму ён "заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы", таму : Што ні замысліць, то ўсё зробіць, І так прыгоніць, так аздобіць, Што і для вока нават міла.

І ўсё выразна гаварыла, Што ён не толькі гаспадар, Але й прыроджаны штукар, Якіх на свеце не так многа.

Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай.

Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці.

Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі "вэрхал" здаецца непатрэбным.

Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку.

І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай : "Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога".

Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці.

Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак.

І ў гэтым — уся вольналюбівая натура Антося : горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае "палёт думак".

Антось жа прывык да "палёў, задумаю спавітых", дзе адчуваў сябе гаспадаром.

І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы.

Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, — адны з самых запамінальных і прачулых.

Anna1999210 23 апр. 2018 г., 09:11:00 | 5 - 9 классы

Чаму вобраз Праметэя - вечны вобраз у мастацтве?

Чаму вобраз Праметэя - вечны вобраз у мастацтве?

NikChernikov 18 мар. 2018 г., 09:26:04 | 10 - 11 классы

Вобраз михала и антося у паэме новая зямля якуба колеса?

Вобраз михала и антося у паэме новая зямля якуба колеса.

Bbkatja 8 сент. 2018 г., 21:35:39 | 5 - 9 классы

Прылады працы(орудия труда) в поэме "Новая зямля"?

Прылады працы(орудия труда) в поэме "Новая зямля".

Желательно больше 10 примеров и желательно быстро.

Dmitrieava 29 нояб. 2018 г., 17:51:35 | 5 - 9 классы

Нацыянальные Стравы(блюда) у паэме Энеида на Выварат?

Нацыянальные Стравы(блюда) у паэме Энеида на Выварат.

Mrlonerba 11 нояб. 2018 г., 22:29:25 | 5 - 9 классы

Вобразы - симвалы Раскиданая гняздо?

Вобразы - симвалы Раскиданая гняздо.

Helen899 3 дек. 2018 г., 20:38:10 | 10 - 11 классы

Вобраз Гукана у рамане сэрца на далонi, яго вобраз у грамадстве?

Вобраз Гукана у рамане сэрца на далонi, яго вобраз у грамадстве.

Marinazubova 17 сент. 2018 г., 08:51:37 | 1 - 4 классы

Корень в слове ЗЯМЛЯ?

Корень в слове ЗЯМЛЯ.

Mariascherbak 23 сент. 2018 г., 00:48:09 | 5 - 9 классы

Дапамагіце знайсці эпіграфы да паэмы "Новая Зямля" Якуба Коласа?

Дапамагіце знайсці эпіграфы да паэмы "Новая Зямля" Якуба Коласа.

Andriychik740 12 сент. 2018 г., 21:59:52 | 5 - 9 классы

Чым падобныя паэма Магила льва и Курган ?

Чым падобныя паэма Магила льва и Курган ?

Xyperia 16 июл. 2018 г., 23:01:14 | 10 - 11 классы

Вобраз Антона Яраша "Сэрца на далоні"?

Вобраз Антона Яраша "Сэрца на далоні".

Вы перешли к вопросу Вобраз дзядзькі Антося, з паэмы Новая Зямля?. Он относится к категории Беларуская мова, для 10 - 11 классов. Здесь размещен ответ по заданным параметрам. Если этот вариант ответа не полностью вас удовлетворяет, то с помощью автоматического умного поиска можно найти другие вопросы по этой же теме, в категории Беларуская мова. В случае если ответы на похожие вопросы не раскрывают в полном объеме необходимую информацию, то воспользуйтесь кнопкой в верхней части сайта и сформулируйте свой вопрос иначе. Также на этой странице вы сможете ознакомиться с вариантами ответов пользователей.