Написать водгук на тэму : кандрат крапива - баснаписец?

Беларуская мова | 10 - 11 классы

Написать водгук на тэму : кандрат крапива - баснаписец.

Желательно свое и обьемное.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Bhrf14 16 июл. 2020 г., 04:41:54

Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка.

Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі.

Байкі К.

Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры.

Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна : У чужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь").

Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць : Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца"), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("Заява"), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам ("Мандат").

Байкі К.

Крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў.

Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя.

Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту.

У байцы "Дыпламаваны Баран" сатырык расказвае пра Барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот.

Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом :

Такога не страчаў ніколі лба я : Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!

У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён — нічога.

Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе "дыпломам".

Баран настолькі заганарыўся гэтым "дыпломам", што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай.

Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ён заслужыў "не галавой, а лбом".

Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды "вузкіх у плячах", высмейвае К.

Крапіва ў байцы "Саманадзейны Конь".

У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку "Вялікаму каню — вялікі хамут".

Конь, які быў "з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня", скардзіцца на ўсё сяло, што хамут "нібы не да яго", патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута.

І вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік.

Воз жа не скрануўся з месца, а "пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце".

У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах "веліччу быць хочацца заўсёды".

Маральна - бытавыя праблемы асвятляе К.

Крапіва ў байцы "Махальнік Іваноў".

Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства.

Сюжэт байкі даволі просты : ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, вырашыў успомніць сваю маладосць і пастраляць.

Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні.

Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль.

Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць : пачаў страляць халастымі патронамі.

Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што "ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў".

Шэф "пахваліў" Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам.

Высмеяўшы аднаго падхаліма, К.

Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым.

Падзеям міжнароднага палітычнага жыцця прысвечана байка "Жаба ў каляіне".

Яна пачынаецца лірычнай замалёўкай летняй працы на сенакосе.

Полинка2002полинка 10 мая 2020 г., 10:27:16 | 10 - 11 классы

Сачыненне па камедыи Кандрата Крапивы "Хто смяецца апошним"?

Сачыненне па камедыи Кандрата Крапивы "Хто смяецца апошним".

Wshtywshty 22 дек. 2020 г., 16:27:54 | 10 - 11 классы

Водгук на апавяданне "Бондар"?

Водгук на апавяданне "Бондар".

Lerli 2 янв. 2020 г., 20:17:29 | 10 - 11 классы

Сачыненне на тэму "Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі "?

Сачыненне на тэму "Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі ".

Джановар 27 окт. 2020 г., 01:51:27 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму "мастацтва"?

Сачыненне на тэму "мастацтва".

Misscrist20151 27 июл. 2020 г., 06:19:05 | 10 - 11 классы

Сачынене на тэму разважання?

Сачынене на тэму разважання.

Kristinakris98 16 апр. 2020 г., 15:27:32 | 1 - 4 классы

Сачыненне на тэму восень?

Сачыненне на тэму восень?

Alfiaalfiushka 26 авг. 2020 г., 18:30:49 | 5 - 9 классы

Водгук на верш над зямлей шугае верасень?

Водгук на верш над зямлей шугае верасень.

Natasha6666 17 мая 2020 г., 18:06:24 | 5 - 9 классы

Водгук на апавяданне В?

Водгук на апавяданне В.

Быкава "Жураулины крык".

Volchkova7688 23 янв. 2020 г., 14:27:16 | 5 - 9 классы

Водгук на верш трэба дома бывать частей?

Водгук на верш трэба дома бывать частей.

Vovalandr70 15 мар. 2020 г., 15:53:43 | 10 - 11 классы

Сочленением на тему в образ уточнил в комедии Кандрата Крапивы "хто смяеца апошним"?

Сочленением на тему в образ уточнил в комедии Кандрата Крапивы "хто смяеца апошним".

На этой странице находится вопрос Написать водгук на тэму : кандрат крапива - баснаписец?, относящийся к категории Беларуская мова. По уровню сложности данный вопрос соответствует знаниям учащихся 10 - 11 классов. Здесь вы найдете правильный ответ, сможете обсудить и сверить свой вариант ответа с мнениями пользователями сайта. С помощью автоматического поиска на этой же странице можно найти похожие вопросы и ответы на них в категории Беларуская мова. Если ответы вызывают сомнение, сформулируйте вопрос иначе. Для этого нажмите кнопку вверху.