Сачыеить стих по бел мове на тему мама?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Сачыеить стих по бел мове на тему мама.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
2001marina 28 окт. 2020 г., 16:52:20

1)Вершы пра маму

Мілая матуля

Цеплынёй атуліць

Сонейка зямлю.

Мілая матуля,

Я цябе люблю.

Мне з табой утульна,

І спяваю я :

"Мамачка,

Матуля,

Любая мая".

Радасны і ветлы,

Зранку над ракой

Паўтарае ветрык

Песеньку за мной.

Каб усе пачулі,

Як спяваю я :

"Мамачка,

Матуля,

Любая мая".

(Леанід Пранчак)

Матуліны рукі

З маленства яны нас

Да сэрца гарнулі,

Пяшчотныя, добрыя

Рукі матулі,

Што з ранку працуюць

Няспынна і лоўка -

Дачушку накормяць,

Прычэшуць галоўку,

Кашулю пашыюць,

Правераць задачу

І сына суцешаць,

Калі той заплача.

Матуліны рукі

Нас цешаць, галубяць,

Так шчыра, як маці,

Ніхто нас не любіць.

Матуліны рукі -

Адзіныя ў свеце,

Шануйце, любіце

Заўсёды іх дзеці.

(Вера Вярба)

Ната маму любіць надта

Мама мые раму,

Ходзіць мама ў краму.

І ў дачушкі Наты

Цэлы дзень заняты :

То шукае

маму,

То гукае

маму :

— Мама, дзе піжама?

— Мама, дзе панама?

— Мама, дзе праграма.

Мама.

Мама.

Мама.

Ледзь прачнецца Ната,

Шуму поўна хата,

Поўна шуму, гаму,

Бо дачушка Ната

Надта

Любіць маму!

(Рыгор Барадулін)

Дарагое імя

Свеціць як сонца,

Ад самай калыскі

Вобраз любімы,

Родны і блізкі.

Маміна імя

Самае лепшае,

Маміна слова

Найдаражэйшае.

Мама!

Матуля!

-

Чароўнае слова

Песняй ласкавай

Гучыць на ўсіх мовах.

(Мікола Хведаровіч)

Свята мам

Сёння свята нашых мам :

Прыйдуць мамы ў госці к нам.

Мы ўсім садам іх чакалі,

Падарункі рыхтавалі.

Хто хусцінку вышываў,

Хто карцінку маляваў,

Кожнай маме - падарунак,

Кожнай маме - пацалунак.

Павіншуем мам сваіх,

Мам любімых, дарагіх.

Дружна шчасця пажадаем,

Дружна песьню заспяваем.

Вельмі рад, вельмі рад

Мам сустрэць дзіцячы сад.

(Артур Вольскі)

Наша матулька

Ад калыскі - люлькі ўтульнай

Дзень і ноч - па гэты час -

Наша мілая матулька

Клапацілася пра нас.

Малаком усмак паіла,

Укладала песьняй спаць,

Роднай моваю вучыла

Словы добрыя казаць.

(Ніл Гілевіч - з К.

Вялічкава)

Я і мама

Не пайду гуляць я сёння :

Мама хворая мая.

Ёй ніхто на белым свеце

Не паможа лепш, чым я.

Клапачуся я, і мама

Кажа :

— Стала мне лягчэй.

Ад тваёй увагі шчырай

Я папраўлюся хутчэй.

(Георгій Качахідзе)

Мама

Мая мама добрая такая,

Мая мама проста залатая!

А ўжо так мяне матулька любіць!

Кожны раз і песціць, і галубіць,

І да сэрца горне, і мілуе,

І так шчыра - моцна пацалуе,

І прамовіць ласкавае слоўца,

І сама засвеціцца - як сонца!

Дима286 25 авг. 2020 г., 12:40:30 | 1 - 4 классы

Расказ про родину на бел мове?

Расказ про родину на бел мове.

Дашуля25 18 нояб. 2020 г., 06:54:42 | 1 - 4 классы

Турыст синоним па бел?

Турыст синоним па бел.

Мове.

Yaroslavboriki 15 июн. 2020 г., 01:29:51 | 1 - 4 классы

КОМПЬЮТЕР НА БЕЛ МОВЕ?

КОМПЬЮТЕР НА БЕЛ МОВЕ.

Budykina1980 17 сент. 2020 г., 18:27:16 | 10 - 11 классы

Помогите придумать шуточный стих на бел?

Помогите придумать шуточный стих на бел.

Мове.

Я не Михась.

(Это бел.

Паэт Михась Зарецкий).

Martin13 16 окт. 2020 г., 06:58:55 | 1 - 4 классы

Синоним па бел мове заверуха?

Синоним па бел мове заверуха.

Vipverohka198 24 мая 2020 г., 23:14:46 | 1 - 4 классы

Пожалуста дайте соченение по бел мове тема любая?

Пожалуста дайте соченение по бел мове тема любая.

Lena022386 19 окт. 2020 г., 06:53:45 | 1 - 4 классы

Стих пра новый год на беларускай мове?

Стих пра новый год на беларускай мове.

AnyaG12 26 мая 2020 г., 01:13:35 | 1 - 4 классы

Как сделать задание по бел?

Как сделать задание по бел.

Мове?

Jucs33 24 дек. 2020 г., 08:53:04 | 1 - 4 классы

Как объяснить тему по бел мове про однородные члены сказа?

Как объяснить тему по бел мове про однородные члены сказа.

Albina2497 7 нояб. 2020 г., 03:54:28 | 1 - 4 классы

Помогите сделать бел?

Помогите сделать бел.

Мову.

Вы открыли страницу вопроса Сачыеить стих по бел мове на тему мама?. Он относится к категории Беларуская мова. Уровень сложности вопроса – для учащихся 5 - 9 классов. Удобный и простой интерфейс сайта поможет найти максимально исчерпывающие ответы по интересующей теме. Чтобы получить наиболее развернутый ответ, можно просмотреть другие, похожие вопросы в категории Беларуская мова, воспользовавшись поисковой системой, или ознакомиться с ответами других пользователей. Для расширения границ поиска создайте новый вопрос, используя ключевые слова. Введите его в строку, нажав кнопку вверху.