Напишыце сачыненне на тэму "Восенню у лесе"?

Беларуская мова | 1 - 4 классы

Напишыце сачыненне на тэму "Восенню у лесе".

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Qwessd 31 окт. 2020 г., 18:34:29

У памяці.

Адышло лета.

Гэта адчуваеш усюды : у вёсцы, у гора - дзе, у полі, у лесе… Восень наступае.

Залатая восень – цудоўная і непаўторная пара, сапраўды кірмаш фарбаў.

Блакіт неба, жоўта - чырвонае лісце бяроз, асін і клёнаў, пенсовыя ягады каліны, рабіны, шыпшыны.

Восень – гэта постані на вечных дарогах старога і новага жыцця, якое ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца.

Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйшага круга.

Бяроза, каля якой я прыпыніўся, адшумела летнім зямным лісцем і паслала ў свет мільёны новых бярозак, схаваных у яе лятучым насенні.

З дня ў дзень губляе сваю блакітную празрыстасць неба, часцей хмурнеючы, ніжэй апускаецца да зямлі.

Хутка імчаць скудлачаныя хмары.

Калі часам, ідучы па сцежцы, задумаешся і перад вачыма ўсплывае што - небудзь даўно перажытае, то рэзкі ўдар сарванага ці ўзнятага ветрам з зямлі ліста па твары адразу напомніць табе аб набліжэнні восені.

І ўсё часцей прыносіць гэтую вестку далёкі развітальны крык жураўлёў.

Дзесьці высока - высока, за самымі хмарамі, курлычуць журавы, і кожнаму хочацца іх убачыць.

Усе ўглядаюцца ў глыбокую цемразь неба, сілячыся распазнаць у цьмяным імгненні зорак, у разрывах хмар сілуэты прывабных і загадкавых птушак.

Але яны ўжо далёка.

І толькі на сэрцы доўга аддаецца яна невыразным болем, горыччу невыказанай страты.

Сумна адчуваць, што пачынаецца новая старонка жыццёвай біяграфіі.

Сярод «гнілой» восені выдаюцца часам ясныя і светлыя дні.

Нечакана выблісне ласкавае сонейка і пачне назіраць.

І ўсё навокал ажывае, весялее.

Ясна і хораша.

Восень дорыць некалькі цёплых, светлых дзён.

Стала ціха, у паветры плыве павуцінне.

Тонкія серабрыста - белыя валаконцы вісяць у паветры, асядаюць на зямлю, чапляюцца за платы, хмызнякі, сухую траву.

Гэта апошнія ясныя, развітальныя дзянькі бабінага лета.

Увосень ночы доўгія.

Калі хмары не закрываюць месяца, то зорнае неба чыстае, высокае і ўсю ноч зіхаціць сваім ясным хараством.

У лесе ў сухую пагоду шасціць пад нагамі лісце, мох, гарыць верас сіняватымі кветкамі.

На імшарынах, у саснячку пераспелі дурніцы, цяпер яны кіслыя.

Найсмачныя брусніцы.

На купінах шмат журавін.

Недзе над галавой дзяцел дзяўбе сухое, звонкае дрэва.

Унізе цінькаюць сінічкі - гаічкі, пырхаюць з сучка на сучок, з галінкі на галінку.

Пасля густых ранішніх туманаў, багатых начных рос і цёплага дажджу сталі расці грыбы.

Схаваецца за хмары сонца, падзьмуе вецер, пачынае крапіць дожджык, і кудысьці пахаваюцца падманутыя цёплымі днямі ўсялякія казюлькі, матылькі, стракозы і мурашкі.

Пасля начных халадоў пачынаецца большы лістапад.

Ранкамі вісіць туман, рознакаляровае лісце ў промнях сонца няспешна апускаецца на зямлю.

Здаецца, што ў такую часіну трапляеш у цікавую казку.

У асеннім полі і лесе добра думаецца.

Тут, на бязлюднай палявой дарозе, на пустым, панурым полі, дзе цяжка спыніць на чым - небудзь позірк, думкі плывуць спакойна і павольна.

У лесе яны маюць іншую форму : хуткія, змяняюць адна адну.

Можа, гэта таму, што ўсё вакол гарыць фарбамі згасаючага сонца, шумам леса.

Я люблю восень.

Яна заўсёды навявае мне нейкі ўзняты настрой.

Восень жыцця чалавека.

Хіба мала хараства ў гэтым адцвітанні душы, у гэтым пакорным, спакойным развітанні з уцехамі маладосці?

Калі пачынаецца пара асенніх туманаў, усё робіцца падуладна цішыні, доўгай і журботнай, як роздум чалавека над пражытым жыццём.

Прыемна вось так стаяць пад гэтым асеннім небам, сярод гэтай неўміручай прыгажосці!

Чуць бы яе заўсёды, бачыць бы доўга.

І зусім не хочацца ісці дадому.

Вёска спіць, я стаю са сваімі разважаннямі.

Пахаладнела, зоры абсыпалі ўсё неба.

Млечны шлях трымціць у вышыні.

Зоры, вялікія і малыя, вядомыя і невядомыя.

Усё гэта вабіць, кліча, навявае прыемны сум.

Voytyuk89 20 янв. 2020 г., 03:11:59 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму чарадзейная сіла мастацтва?

Сачыненне на тэму чарадзейная сіла мастацтва.

Kusyne4ka 7 нояб. 2020 г., 21:48:44 | 5 - 9 классы

ПОМОГИТЕ СРОЧНОсачыненне на тэму дарога у асенним лесе?

ПОМОГИТЕ СРОЧНО

сачыненне на тэму дарога у асенним лесе.

Dovidenkokatya 1 дек. 2020 г., 23:48:07 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму "Белая казка"?

Сачыненне на тэму "Белая казка".

Pluk 3 нояб. 2020 г., 08:01:17 | 1 - 4 классы

Залатая восень сачынения?

Залатая восень сачынения.

Lerli 2 янв. 2020 г., 20:17:29 | 10 - 11 классы

Сачыненне на тэму "Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі "?

Сачыненне на тэму "Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі ".

Джановар 27 окт. 2020 г., 01:51:27 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму "мастацтва"?

Сачыненне на тэму "мастацтва".

Misscrist20151 27 июл. 2020 г., 06:19:05 | 10 - 11 классы

Сачынене на тэму разважання?

Сачынене на тэму разважання.

Kristinakris98 16 апр. 2020 г., 15:27:32 | 1 - 4 классы

Сачыненне на тэму восень?

Сачыненне на тэму восень?

Yulkaaaaaaaaaaaaaaa 26 июн. 2020 г., 12:27:27 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму мая сяброўка?

Сачыненне на тэму мая сяброўка.

Banan0000 1 сент. 2020 г., 08:02:37 | 5 - 9 классы

Сачыненне на тэму восенню у лесе 5 - 6 придложений пж пж пж срочно нужго?

Сачыненне на тэму восенню у лесе 5 - 6 придложений пж пж пж срочно нужго.

Вы зашли на страницу вопроса Напишыце сачыненне на тэму "Восенню у лесе"?, который относится к категории Беларуская мова. По уровню сложности вопрос соответствует учебной программе для учащихся 1 - 4 классов. В этой же категории вы найдете ответ и на другие, похожие вопросы по теме, найти который можно с помощью автоматической системы «умный поиск». Интересную информацию можно найти в комментариях-ответах пользователей, с которыми есть обратная связь для обсуждения темы. Если предложенные варианты ответов не удовлетворяют, создайте свой вариант запроса в верхней строке.