Апісанне Фішара ў аповесці Жураўліны крык?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Апісанне Фішара ў аповесці Жураўліны крык.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Aiman2978 21 янв. 2021 г., 19:05:25

Мой любімы герой у апавяданні Васіля Быкава "Жураўліны крык" - гэта Барыс Фішар.

Ён не быў ваенным, ён быў вучоным.

Але, нягледзячы на гэта, Фішар даказаў, што можа быць смелым, і, як і многія іншыя салдаты, аддаў сваё жыццё за абарону радзімы.

Фішар быў не надта малады, яму ўжо мінуў трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады ні на адзін момант у яго не з’явілася сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва.

Усё самае цудоўнае, самае вечнае бачыў ён у вышэйшым праяўленні чалавечага духу – у мастацтве.

Ён гадаваўся ў Ленінградзе.

У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры.

Барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках.

Пасля ён сам з трапяткой нецярплівасцю ў сэрцы ўзяўся за пэндзаль і фарбы, маляваў тое, што бачыў з акна кватэры – дамы, вуліцы, коней, сабак.

Людзі хвалілі, а хлопчыку хацелася плакаць ад прыкрасці, што ўсё так прыгожа было ва ўяўленні і дрэнна выходзіла на паперы.

Наперакор людскім перакананням аб яго здольнасцях Барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі.

Але канчаткова ўпэўніўся ў гэтым ён, відаць, позна, тады, калі ўжо ўся шчырая душа яго была без рэшты захоплена вялікай сілай мастацтва і хлопец ужо не мог існаваць без яго.

I ён, не стаўшы мастаком, усё ж звязаў сваё жыццё з мастацтвам.

Падросшы, вучыўся, чытаў, думаў, даследаваў сам і ў дваццаць пяць год абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства.

Ён не дужа цікавіўся палітыкай, тым неспакойным, шматтурботным жыццём, што бурліла, плыло, абганяла яго.

Вучонага мала краналі планы і падзеі надзённасці – змалку ён адасобіўся ад усяго, што не складала чароўнай прывабы мастацтва.

З гэтай, відаць, прычыны ён не разумеў і не дужа цікавіўся братам – інжынерам - канструктарам самалётаў.

З юнацтва яшчэ яны ўзаемна аддаліліся, сустракаліся рэдка і па духу былі адзін аднаму чужыя.

Апошні раз яны з’ехаліся гады два назад на пахаванне бацькі і тады ж пару дзён правялі разам.

Апынуўшыся ў войску, Фішар адчуў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх у гэтай гаманлівай, асаблівай, ні на што вядомае яму не падобнай грамадзе разнастайных людзей.

Ён ніяк не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскакваць на пад’ёме, няўклюдна пад рогат таварышаў аддаваў чэсць, заняткі па штыкавому бою ўшчэнт знясільвалі яго.

Спярша ён горка перажываў, балюча зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інстытуце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі.

Пасля трохі асвойтаўся, трапіў на фронт, іншыя, большыя страхі і клопаты зацямнілі яго кволае інтэлігенцкае самалюбства.

Ён быў чалавек удумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаўся баец.

У канцы аповесці Фішар мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.

Ioooo 26 янв. 2021 г., 14:47:05 | 5 - 9 классы

Дайте пожалуйста Апісанне і даваеннае жыцце і як аўтар адносіцца да Фішара?

Дайте пожалуйста Апісанне і даваеннае жыцце і як аўтар адносіцца да Фішара.

Чаму на вайне ен адчуў сабе белай варонай.

Ксения1599 24 апр. 2021 г., 06:30:15 | 5 - 9 классы

Характеристика Фишара с рассказа Жураулины крык?

Характеристика Фишара с рассказа Жураулины крык.

Искусственный 1 янв. 2021 г., 02:29:32 | 5 - 9 классы

Адносiны аутара да Фiшара у аповесьцi "Жураулiны крык"?

Адносiны аутара да Фiшара у аповесьцi "Жураулiны крык".

Пожалуйста, срочно!

Укееккаеукуа 1 сент. 2021 г., 18:31:15 | 5 - 9 классы

Сочинение на тему мой любимый герой провести жураулины крык (не фишар)?

Сочинение на тему мой любимый герой провести жураулины крык (не фишар).

Filiaa 28 авг. 2021 г., 01:44:20 | 5 - 9 классы

САЧЫНЕННЕ НА ТЭМУ : МОЙ ЛЮБIМЫ ГЕРОЙ З АПОВЕСЦІ "ЖУРАЎЛІНЫ КРЫК"?

САЧЫНЕННЕ НА ТЭМУ : МОЙ ЛЮБIМЫ ГЕРОЙ З АПОВЕСЦІ "ЖУРАЎЛІНЫ КРЫК".

Fgdfgf 1 дек. 2021 г., 17:06:45 | 5 - 9 классы

Можно пару предложений о Пшаничнам из рассказа "журавліный крык" срочно?

Можно пару предложений о Пшаничнам из рассказа "журавліный крык" срочно.

НАТА200311 8 сент. 2021 г., 12:03:46 | 5 - 9 классы

Срочно пожалуйста?

Срочно пожалуйста.

Чаму твор называецца жураулины крык?

Nadisvisheva 17 июл. 2021 г., 17:11:15 | 5 - 9 классы

Сачыненне Апісанне Мінска?

Сачыненне Апісанне Мінска!

СРОЧНО!

Elsukova1992 11 нояб. 2021 г., 12:41:38 | 5 - 9 классы

Сачыненне апісанне Сафійскага сабора?

Сачыненне апісанне Сафійскага сабора.

Dandota 10 мар. 2021 г., 03:53:15 | 5 - 9 классы

Апісанне помніка Максіму Багдановічу?

Апісанне помніка Максіму Багдановічу.

Вы открыли страницу вопроса Апісанне Фішара ў аповесці Жураўліны крык?. Он относится к категории Беларуская мова. Уровень сложности вопроса – для учащихся 5 - 9 классов. Удобный и простой интерфейс сайта поможет найти максимально исчерпывающие ответы по интересующей теме. Чтобы получить наиболее развернутый ответ, можно просмотреть другие, похожие вопросы в категории Беларуская мова, воспользовавшись поисковой системой, или ознакомиться с ответами других пользователей. Для расширения границ поиска создайте новый вопрос, используя ключевые слова. Введите его в строку, нажав кнопку вверху.