Словазлучэнне сочинение на белорусском?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Словазлучэнне сочинение на белорусском.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Плпфгосмыдфвм 27 июл. 2021 г., 01:53:13

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі.

Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго.

Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем.

Да словазлучэнняў нельга адносіць : 1)спалучэнне дзейніка і выказніка ; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова ; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная.

Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі : дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае.

Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў ; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена - якасным займеннікам.

Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова.

2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме.

Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы.

Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік.

Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3.

Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна.

Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы : прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі.

Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону.

У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.

2. Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле - выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па.

Параўн.

У рускай мове з прыназоўнікам за.

Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.

3. Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш.

Кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па.

У рускай мове з прыназоўнікам по.

4. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш.

Кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са).

Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.

5. У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на : хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове : у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).

6. Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш.

Ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па.

У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.

7. У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку : тры вучні.

У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку : три ученика.

Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах.

Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.

8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку : дзве пятыя.

Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г.

Д. , то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага

ліку : пяць восьмых.

Dilnaz204 7 янв. 2021 г., 04:38:14 | 5 - 9 классы

Нужно миниатюрное - сочинение по белорусскому языку?

Нужно миниатюрное - сочинение по белорусскому языку!

Помогите пожалуйста.

ToriTeklin 18 мар. 2021 г., 00:50:32 | 1 - 4 классы

Записать словазлучэнни разам з синонимами?

Записать словазлучэнни разам з синонимами.

Ecke3 11 мая 2021 г., 06:10:05 | 1 - 4 классы

Сочинение про войну по белорусскому языку (срочно?

Сочинение про войну по белорусскому языку (срочно!

).

МУСАКА 22 июл. 2021 г., 01:51:07 | 5 - 9 классы

Сочинение описание на тему мой класс (на белорусском языке)?

Сочинение описание на тему мой класс (на белорусском языке)!

Po3t 10 апр. 2021 г., 02:02:05 | 5 - 9 классы

Написать сочинение описание человека на белорусском языке?

Написать сочинение описание человека на белорусском языке.

Sashashestakova 19 апр. 2021 г., 14:10:33 | 5 - 9 классы

Сочинение апавяданне на белорусском языке про животного?

Сочинение апавяданне на белорусском языке про животного.

Пожалуйста срочно!

Hhfghjjkk 30 окт. 2021 г., 12:41:15 | 5 - 9 классы

Сочинение на белорусском языке про яблыню?

Сочинение на белорусском языке про яблыню.

Nadiazaiceva198 23 дек. 2021 г., 08:30:43 | 5 - 9 классы

Сочинение на белорусском языке про Иру в рассказе алени?

Сочинение на белорусском языке про Иру в рассказе алени.

Natailyuk 14 июл. 2021 г., 09:54:03 | 5 - 9 классы

Сочинение на белорусском языке про лето?

Сочинение на белорусском языке про лето.

MarustMari 16 нояб. 2021 г., 00:04:02 | 5 - 9 классы

Помогите, белорусский язык?

Помогите, белорусский язык.

Выпишыце асобна словазлучэнни, ужытыя у пераносным значэнни, затым у прамым.

На этой странице вы найдете ответ на вопрос Словазлучэнне сочинение на белорусском?. Вопрос соответствует категории Беларуская мова и уровню подготовки учащихся 5 - 9 классов классов. Если ответ полностью не удовлетворяет критериям поиска, ниже можно ознакомиться с вариантами ответов других посетителей страницы или обсудить с ними интересующую тему. Здесь также можно воспользоваться «умным поиском», который покажет аналогичные вопросы в этой категории. Если ни один из предложенных ответов не подходит, попробуйте самостоятельно сформулировать вопрос иначе, нажав кнопку вверху страницы.