Блин люди памогите надо соченение на тему по бел литу (трэба дома бываць частей)?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Блин люди памогите надо соченение на тему по бел литу (трэба дома бываць частей).

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Наташка077 3 сент. 2018 г., 08:09:19

Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню.

«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М.

Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.

Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога.

Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання.

I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.

Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.

Галоўнаму герою рамана Я.

Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі.

Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі.

А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае.

I нікуды ён не ляціць.

Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.

Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца.

А як да справы - «я гэта ў кут».

Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць.

Але толькі гаварыў.

Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся.

Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць : «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?

»

Іншы матыў невяртання ў роднае гняздо ў Цярэня, у якога там дзяцей «поўная хата, якія, можа, без кавалка хлеба сядзяць».

«Цярэню і тут добра, не толькі яда ёсць, але і жанчын удосталь, што для яго немалаважна».

Цынічна заяўляе ён Алесю : «Дзе мне добра - там і маё!

»

Людзі, што страцілі інстынкт лёту ў роднае гняздо, - смецюхі, якія кіруюцца вантробна - страўнікавай псіхалогіяй «дзе мне добра, там і маё».

Страціўшы з гэтым інстынктам і «святое штосьці», такія без вагання і душэўных пакут пераступаюць нават праз уласных дзяцей.

Зусім іншае ўсведамленне святога ў героя I.

Мележа Васіля.

У крытычны момант жыцця, калі ён стаяў перад выбарам, калі вёў спусташальны і знясільваючы бой з самім сабой, калі крывянілася, плакала і стагнала яго душа, кіраваўся не прынцыпам «дзе мне добра, там і маё».

Былі ў яго хвіліны, калі здавалася, што ён гатоў кінуць усё «і ісці з Ганнаю па тое шчасце, што недзе ж і праўда, можа, ёсць, можа быць іхнім».

У Ганны довады дастаткова пераканальныя : «Рукі е, рабіць умеем!

Не прападзём нідзе, пабачыш!

На зайздрасць усім жыць будзем!

» Не толькі довады Ганны, а і ўсведамленне таго, што галоўная справа яго жыцця рушыцца няўмольнай сілай абставін, што грунт пад нагамі зыбаецца, схілялі Васіля да выбару жыць з каханай.

Але ўтрымала менавіта святое і адказнасць за яго : «Ды і пра малое падумаць - як яму, бязбацькавічу няшчаснаму, быць, жывога бацьку маючы!

А калі возьме яе хто - звядзе, гад які, за нішто чалавечка, бацькаву кроў.

Васіль ніколі раней не думаў, што можа быць да некага такая жаласнасць.

У душы заўсёды.

Чуў незвычайную чулую жаласнасць да малога.

Дзівіўся, што можа зрабіць адзін дотык ціхага, цёплага цельца дзіцяці - і тады зашчымелі жаласць да малога і вінаватасць».

Yurseruk 17 мар. 2018 г., 01:05:48 | 5 - 9 классы

Як вы разумееце сэнс радкоу верша Р?

Як вы разумееце сэнс радкоу верша Р.

Барадуліна "Трэба дома бываць частей"

"Каб душою ты стау чысцей

І не страціу святое штосьці".

Молодчина5 26 нояб. 2018 г., 21:05:15 | 5 - 9 классы

Описанне Губатага БЕЛ ЛИт?

Описанне Губатага БЕЛ ЛИт.

Vyacyk 20 янв. 2018 г., 21:34:10 | 5 - 9 классы

Паведамлененне на тэму мацi (бел?

Паведамлененне на тэму мацi (бел.

Лит).

Max22010 2 июн. 2018 г., 03:07:41 | 5 - 9 классы

Соченения по бел лит по теме тяцька кухар?

Соченения по бел лит по теме тяцька кухар.

Лизоооооок1 13 апр. 2018 г., 16:43:21 | 10 - 11 классы

Трэба сачыненне на тэму : мой пакой?

Трэба сачыненне на тэму : мой пакой.

Па бел мове.

Anemchin 20 апр. 2018 г., 11:21:13 | 1 - 4 классы

Бел. лит?

Бел. лит.

Што агульнага у мастака и паэта.

Sveta777gold 22 мар. 2018 г., 11:16:56 | 5 - 9 классы

Напісаць сач?

Напісаць сач.

- апав.

На адну з тэм : "Трэба дома бываць не госцем", "Мае бацькі - мая аснова".

Jey2 17 мар. 2018 г., 02:58:44 | 5 - 9 классы

Трэба сачыненне на адну из тэм : "Трэба дома бываць часцей", " Святло, цяпло, любому и зямля", "Бацики и дзеци", " Шлях да дому - шлях да сабе" на берарускай мове срочно?

Трэба сачыненне на адну из тэм : "Трэба дома бываць часцей", " Святло, цяпло, любому и зямля", "Бацики и дзеци", " Шлях да дому - шлях да сабе" на берарускай мове срочно.

MarikPro 22 июл. 2018 г., 08:12:03 | 5 - 9 классы

Трэба сачыненне на адну из тэм : "Трэба дома бываць часцей", " Святло, цяпло, любому и зямля", "Бацики и дзеци", " Шлях да дому - шлях да сабе" на берарускай мове срочно?

Трэба сачыненне на адну из тэм : "Трэба дома бываць часцей", " Святло, цяпло, любому и зямля", "Бацики и дзеци", " Шлях да дому - шлях да сабе" на берарускай мове срочно.

Radiy299 21 окт. 2018 г., 18:35:33 | 5 - 9 классы

Напісаць сач?

Напісаць сач.

- апав.

На адну з тэм : "Трэба дома бываць не госцем", "Мае бацькі - мая аснова".

Вы перешли к вопросу Блин люди памогите надо соченение на тему по бел литу (трэба дома бываць частей)?. Он относится к категории Беларуская мова, для 5 - 9 классов. Здесь размещен ответ по заданным параметрам. Если этот вариант ответа не полностью вас удовлетворяет, то с помощью автоматического умного поиска можно найти другие вопросы по этой же теме, в категории Беларуская мова. В случае если ответы на похожие вопросы не раскрывают в полном объеме необходимую информацию, то воспользуйтесь кнопкой в верхней части сайта и сформулируйте свой вопрос иначе. Также на этой странице вы сможете ознакомиться с вариантами ответов пользователей.