Составить план по этому тексту крыничка Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда?

Беларуская мова | 5 - 9 классы

Составить план по этому тексту крыничка Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда.

Але цi так яно было, цi не так - спрачацца не буду.

Скажу проста : гэтая крынiчка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў - прадзедаў.

Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнiкнення свету ходзяць над зямлёю такiмi прыгожымi чародкамi.

Яе беражкi - аксамiтныя межы, з - пад гэтых аксамiтаў ззяе золата жоўтых пяскоў.

А тыя землi, што ляжалi побач!

Колькi хараства, колькi мудрага задумення было ў iх!

Не дзiва, што тут, каля крынiчкi, кiпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць блiжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любiлi рабiць прыгожыя краскi.

Другiм хацелася паслухаць цiкавую музыку, якую складалi дробненькiя хвалькi, скачучы з каменьчыка на каменьчык, трэцiя блукалi тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе блiскучых хваль, чацвёртыя гарнулiся сюды - проста гледзячы на другiх.

Але крынiчка была такая скромная, такая сарамяжлiвая, што нават не зварачала ўвагi на сябе самую i нiколечкi не ганарылася сабою.

Цякла i цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сiла, нават i не думаючы пра тое, якую важную ролю аб'яднання жыцця выконвала яна.

А тая гара, што дала ёй пачатак жыцця, пазiрала на яе з любасцю i гордасцю мацi.

Часамi яе жоўтыя камянiстыя схiлы асвятлялiся такою радасцю, такою ўсмешкаю здавалення, што ўсiм рабiлася лёгка, добра, цiха, мiрна.

Найчасцей гэта здаралася тады, калi ўсё вакол пачынала абуджацца пасля ночы.

З - за далёкiх рубяжоў зямлi, дзе неба так нiзка нахiляецца да яе, уздымалася залатая карона, яе агнявiстыя блiскучыя праменнi, як стрэлы, разляталiся па зямлi i па небе.

Лясны жаваранак i салавейка ў цянiстых кустах старалiся навыперадкi павiтаць сонейка першымi, i песнi iх дрыжалi прыгожай музыкаю ў хвалях паветра цiхай ранiцы.

I трудна было сказаць, хто з iх лепей спявае.

Але часы змянялiся i часамi нейкi смутак ахоплiваў гару.

Тады яна агортвалася сiваю намёткаю i аб нечым моцна тужыла.

Нiхто не ведаў, якiя прычыны засмучалi гэтую добрую горку.

А гара - мацi, як вiдаць, думала аб далейшай долi свае дачкi.

Чулае матчына сэрца адгадвала тое, чаго так часта не можа прадбачыць нават сталы розум, узбагачаны веданнем з'яў i ўмоў жыцця.

- Эх, дачушка, дачушка!

- уздыхала гара.

- Чаго, матулечка, так цяжка ўздыхаеш?

- пытала крынiчка.

- Эх, любачка!

Ты яшчэ мала жывеш на свеце i шмат чаго не цямiш, блазнiца.

А я, стоячы тут з незапомных часоў, навучылася бачыць тое, чаго не бачыш нi ты сама, нi гэтыя пышныя i крыху надзiманыя дубы, нi наогул усе большыя i меншыя тутэйшыя жыхары.

Толькi людзi, i то не ўсе, а самыя сталыя, самыя разумныя з iх, што пiльна i пранiкнёна ўглядаюцца ў кнiгу жыцця зямлi, могуць трошкi разбiрацца ў гэтых справах.

- Што ж ты хочаш сказаць, матуля?

- Мiлая дачушка!

Даўно я заўважаю, што ў зямлi дзеецца штось нядобрае.

Чуе маё сэрца, што нейкая сiла рыхтуецца павясцi цябе па другой дарозе.

- А што можа рабiцца ў зямлi?

- спытала здзiўленая i зацiкаўленая крынiчка.

- Зямля такая спакойная, нерухомая, як быццам зусiм акамянела i застыла.

Слухалi травы, слухалi краскi, слухаў ракiтнiк i лазняк, птушкi, нават салавейка прыпынiў сваю песню i прыслухоўваўся да гэтай размовы.

Усiм здавалася, што нiкога на свеце няма разумнейшага за крынiчку, бо аб такiх цiкавых i мудрых рэчах гаманiла з iмi яна!

А тут i крынiчка шмат чаго не ведае.

I ўсе замерлi - так уважлiва слухалi яны гэтую гаворку.

- Эх, неразумнае дзiцятка!

- сказала гара.

- Гэта толькi павярхоўнаму воку не вiдно нiчога.

Зямля жыве, у яё жыццi многа - многа змен, толькi ж яны выяўляюцца так павольна, так непрыметна, i на першы погляд здаецца, што яна скончыла кола свайго iснавання.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Lizaborisova 25 нояб. 2018 г., 17:46:50

1. Хараство крынічкі.

2. Кіпучае жыццё вакол крынічкі.

3. Сціпласць крынічкі.

4. Гонар маці за сваю дачку.

5. Незразумелы смутак маці.

6. Матуля павучае дачку, што штось нядобрае дзеецца ў зямлі.

7. Усе слухаюць размову маці з дачкой.

8. Гара - маці кажа, што зямля жыве.

Шоколадоманка 25 апр. 2018 г., 21:40:21 | 5 - 9 классы

Што значыть памирае вада?

Што значыть памирае вада.

Islam98 21 окт. 2018 г., 10:36:40 | 5 - 9 классы

Напішіце пра сваіз двух сяброў?

Напішіце пра сваіз двух сяброў.

Як яны выглядаюць?

Што агульнае ў іх характарах?

Чым адрозніваюцца?

За што вы іх любіце і паважаеце?

Наттика 5 янв. 2018 г., 06:42:49 | 5 - 9 классы

Складаназлучаны и складаназалежныя сказы гэта што?

Складаназлучаны и складаназалежныя сказы гэта што.

Milenchikk 4 мар. 2018 г., 09:29:25 | 5 - 9 классы

Складаназлучаны и складаназалежныя сказы што гэта?

Складаназлучаны и складаназалежныя сказы што гэта.

Mienkov99 13 февр. 2018 г., 10:52:03 | 1 - 4 классы

Отгадать загадку белым пухам замяло и дароги?

Отгадать загадку белым пухам замяло и дароги.

И сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа.

А што гэта, хто адкажа?

Blabla1234 22 нояб. 2018 г., 12:39:16 | 5 - 9 классы

Напішыце пра сваіх двух сяброў ( сябровак )?

Напішыце пра сваіх двух сяброў ( сябровак ).

Як яны выглядаюць?

Што агульнае ў іх характарах?

Чым адрозніва - юцца?

За што вы іх любіце і паважаеце?

Marina0308580 9 янв. 2018 г., 08:07:38 | 1 - 4 классы

Загадка?

Загадка.

Белым пухам зямяло и дароги и сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа а што гэта хто адкажа.

Tiurikovaalesy 6 июл. 2018 г., 15:17:51 | 5 - 9 классы

Закончите Стих Я спытаў чалавека,Які прайшоў праз агонь,І вады,І медныя трубы : - Што самае цяжкоеНа гэтым свеце?

Закончите Стих Я спытаў чалавека,

Які прайшоў праз агонь,

І вады,

І медныя трубы : - Што самае цяжкое

На гэтым свеце?

І ён адказаў : - .

Jlusenokcool 23 дек. 2018 г., 21:09:45 | 5 - 9 классы

Помогите Пожалуйста?

Помогите Пожалуйста!

Разтлумачце усе знакі прыпынку 1)Магчыма, вы і не паверыце, што гэта усё прауда 2)Не дзіва, што тут, каля крынічкі, кіпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады, каб аалюбавацца на сваё уласнае хараство у яе люстры, як рабілі прыгожыя краскі.

3)Яны, гойдаючыся, пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле, дзе, падняушыся у неба , сваім танюткім і бясконцым звонам заліваюцца жауранкі ЗАРАНЕЕ БОЛЬШОЕ СПАСИБО.

ShenaA 4 окт. 2018 г., 01:17:17 | 1 - 4 классы

Што такое Берасцянкi?

Што такое Берасцянкi?

(Я написала што, по тому что по бел.

Яз говорят што, а не что).

На этой странице находится вопрос Составить план по этому тексту крыничка Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда?. Здесь же – ответы на него, и похожие вопросы в категории Беларуская мова, которые можно найти с помощью простой в использовании поисковой системы. Уровень сложности вопроса соответствует уровню подготовки учащихся 5 - 9 классов. В комментариях, оставленных ниже, ознакомьтесь с вариантами ответов посетителей страницы. С ними можно обсудить тему вопроса в режиме on-line. Если ни один из предложенных ответов не устраивает, сформулируйте новый вопрос в поисковой строке, расположенной вверху, и нажмите кнопку.